-
Салодкая Даруся – Марыя Маціёс
«Салодкая Даруся» Марыі Маціёс – трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на фоне змены ўладаў і дзяржаўных межаў у драматычныя часы вайны і савецкіх рэпрэсій. Гэта аповед пра жорны гісторыі, якія перамолваюць лёсы двух пакаленняў украінскай сям’і. Кніга была ўключаная ў спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клуба.
-
Пад асобнымі коўдрамі – Вольга Гапеева
Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024).
-
Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции – Таццяна Шчытцова
“…2020 прынес адчуванне, што мы – нашы зносіны і ўзаемадзеянне і, камунікацыя і ўзаемадапамога – і есць краіна. Менавіта таму мы нібыта адкрылі для сябе краіну нанова, яна перастала быць абстрактным паняткам – уцялеснілася ў людзях навокал, якія перасталі быць “староннімі”. Палітычнае ў нашай рэвалюцыі мела перашпачатковае старажытнагрэчаскае значэнне: грамадзяне, якія чуюць і хочуць чуць адно аднаго, каб разам вызначаць прынцыпы свайго супольнага жыцця. …”
Кніга філосафкі Таццяны Шчытцовай пісалася ў першую чаргу для тых, каму яна ўласна і прысвечаная – вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020-ты год гістарычнай вехай у жыцці нашай краіны.
-
Максім Багдановіч: спроба рэканструкцыі – Міхал Бараноўскі
Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.
-
-
Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі – Уладзімір Фурс
Артыкулы вядомага беларускага філосафа Уладзіміра Фурса (1963–2009), апублікаваныя ім у перыяд з 2004 па 2008 г.
-
Мова – Віктар Марціновіч
Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
-
Калі я выйду на волю – Ганна Комар
Кніга дакументальнай прозы пра тое, як Беларусь 2020-га супраціўлялася дзяржаўнаму гвалту, супрацьпастаўляючы яму салідарнасць і ўзаемны клопат.
-
Мовазнаўчыя працы – Вацлаў Ластоўскі
Упершыню чытацтву прапануецца досыць поўны збор мовазнаўчых тэкстаў – каля сямідзесяці артыкулаў і нататак розных памераў, якія з 1912 па 1927 гады друкаваліся ў пэрыядычных выданьнях (“Наша Ніва”, “Крывіч”, “Узвышша”) і каляндарах.
-
Колер Беларусі – Міхал Анемпадыстаў
«Колер Беларусі» — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад уздзеяннямі трох стыхій.
-
ТРАДЫЦЫЙНЫ СТРОЙ. Народнае адзенне Беларусі канца ХІХ — сярэдзіны ХХ стагоддзя. Альбом. Частка I
Альбом з’яўляецца часткай аднайменнага праекта «Традыцыйны строй», прысвечанага традыцыйнаму народнаму адзенню Беларусі канца ХІХ — сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам і традыцыйнай культурай. -
Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928г.: захаваная спадчына – Вольга Лабачэўская
Выданьне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г.
-
Рэвалюцыя – Віктар Марціновіч
Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны.
-
Мова 404 – Аліна Нагорная
Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, на дзяржаўнай мове, сутыкаюцца амаль кожны дзень з рознымі непрыемнасцямі. Калі ты размаўляеш паўсюль: у лякарні, у дзяржаўнай канторы, у краме, на вуліцы — гэта заўжды, як пісаў Акудовіч, быццам нейкі перформанс. Гэта вялікая праблема, якую шмат хто не заўважае, таму што размаўляе па-руску, — кажа Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”.
-
Зорныя Дзённікі – Станіслаў Лем
Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.
-
-
Каларадская пушча – Севярын Квяткоўскі
Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча».
-
Пералёт-трава – Сяргей Сыс
Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, які бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць, і ўрэшце становяцца часткаю ягонага эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць…
-
Беларускія Зоркі – Усевалад Сцебурака
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі “Сцебуракаў лёс”, дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
-
Дом – Андрэй Горват
Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.