Абаронім наш дом – Беларусь. Сямён Шарэцкі
Related products
-
Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928г.: захаваная спадчына – Вольга Лабачэўская
$45.00Выданьне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г.
-
Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота – Ганна Севярынец
$45.00У кнізе пяць алфавітных паказальнікаў. Асобны паказальнік — геаграфічныя назвы, і самых розных беларускіх мястэчак і вёсак там — некалькі соцень. Пра кожную з іх можна пачытаць тагачасны артыкул.
Таксама ў кнізе змешчаны вялікі архіўны дадатак.
«Рэдакцыйная кніга загадаў, выбранае ліставанне з дзяржворганамі (ці не самая смешная частка, сказаць па праўдзе), а таксама мой гонар, я шукала гэтыя тэксты тры гады без усялякай надзеі знайсці — успаміны наборшчыкаў і метранпажаў тагачаснай Саўбеліі, то бок — тэхнічных газетных работнікаў, пра якіх заўсёды забываюць, калі кажуць пра газету», — адзначае Ганна Севярынец.
У прадмове да кнігі Ганна Севярынец расказвае гісторыю газеты і яе рэдактара Міхася Чарота.
-
Зорныя Дзённікі – Станіслаў Лем
$30.00Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.
-
Адам Клакоцкі і ягоныя цені – Ігар Бабкоў
$25.00Класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў.
-
Two Souls by Maksim Haretski, translated by Olya Ianovskaia
$19.00First published in 1919, the novel offers a vivid portrayal of class struggles and a bold critique of Bolshevism, which led to its suppression for many years. Two Souls provides a critical lens through which to view the era’s political and social dynamics.
The present translation was undertaken with meticulous effort to retain the original flow and linguistic style of the novel. Every effort was made to stay as true to the original as possible, ensuring that the nuances and depth of Maksim Haretski’s work are preserved for English-speaking readers.
This is the first translation of the novel into the English language.
-
Крэмулятар – Саша Філіпенка
$35.00Раман распачынаецца падзеямі 23 чэрвеня 1941 года, калі наступ нямецкай арміі запускае ў СССР чарговую хвалю барацьбы са шпіёнамі. Твор паглыбляе чытача ў атмасферу 1930-х гадоў і грунтуецца на матэрыялах следчай справы першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя Пятра Ільіча Несцярэнкі, праз паказанні і дзённікі якога можна прасачыць лёс чалавека на фоне знакавых падзей першай паловы ХХ стагоддзя: войнаў і рэвалюцыі, эміграцыі і вяртання ў СССР часоў тэрору. Аўтар даследуе ўнутраны свет чалавека, пастаўленага перад немагчымым выбарам.
244 с., мяккая вокладка.
-
Alindarka’s Children, by Alhierd Bacharevič
$30.00Alindarka’s Children is a bold and imaginative novel by Alhierd Bacharevič that fuses surreal humor with a stirring manifesto for the survival of the Belarusian language and soul. Set against the backdrop of a forest where children are forced to forget their native tongue through drugs, therapy, and coercion, the story follows siblings Alicia and Avi as they escape captivity and embark on an extraordinary journey.
-
Ваўка – Уладзімір Сцяпан
$25.00Гэта кніга апавяданняў і мініяцюр Уладзіміра Сцяпана ўмацоўвае яго рэпутацыю аднаго з найлепшых айчынных майстроў малой прозы. Лаканічныя, празрыстыя тэксты, у якіх няма ніводнага лішняга слова, зробленыя паміж мастацкай дакументалістыкай і аўтафікшнам. На першы погляд яны належаць да традыцыі чыстага рэалізму, але пры ўважлівым чытанні лёгка пабачыць, што аўтар адкрывае ў сваіх героях спрадвечную душу беларускага народа.








